Дэкларацыя аб выбарах ў Каардынацыйную раду

Апублікавана:
19.12.2023, 19:30

Грунтуючыся на праве беларусаў выбіраць сваіх прадстаўнікоў на сумленных, адкрытых і транспарэнтных выбарах, паважаючы каштоўнасці дэмакратыі, вяршэнства права, свабоды слова, правоў чалавека, Каардынацыйная рада Беларусі аб’яўляе аб правядзенні выбараў з мэтай аб’яднання беларусаў, грамадзянскай супольнасці і палітычных арганізацый у імкненні да вызвалення Беларусі ад дыктатуры рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і імперскага і мілітарысцкага рэжыму Уладзіміра Пуціна, і пабудове суверэннай, дэмакратычнай, мірнай Еўрапейскай Беларусі.

Усе ўдзельнікі выбараў згаджаюцца з тым, што:

  • ​Аляксандр Лукашэнка не з’яўляецца легітымным кіраўніком Беларусі і не прадстаўляе беларускі народ,
  • Суверэнітэт, незалежнасць і еўрапейскі дэмакратычны выбар Беларусі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю для ўсіх удзельнікаў гэтых выбараў,
  • Выбары павінны прайсці сумленна, па ясных публічных правілах і працэдурах, у атмасферы карэктнасці і ўзаемнай павагі.
  • Падман выбаршчыкаў, подкуп, шантаж, незаконнае ўмяшанне з мэтай паўплываць на вынік, фальсіфікацыі ці іншыя метады, якія могуць быць кваліфікаваны як «чорныя перадвыбарныя тэхналогіі» — недапушчальныя і пацягнуць за сабой спыненне ўдзелу ў выбарчым працэсе тых, хто іх прымяняе.
  • Ніхто не можа займаць прывілеяванае становішча ці падвяргацца дыскрымінацыі ў параўнанні з астатнімі ўдзельнікамі выбараў у рэалізацыі свайго актыўнага ці пасіўнага выбарчага права.
  • Усе ўдзельнікі выбараў: арганізатары, кандыдаты і выбаршчыкі, павінны ўсведамляць усе рызыкі, звязаныя з рэпрэсіўным характарам рэжыму Лукашэнкі, і абавязваюцца максімальна клапаціцца пра ўсе аспекты бяспекі ўдзельнікаў выбарчага працэсу.
  • Кожны голас вольнага беларуса важны і набліжае агульную перамогу.
  • ​Усе ўдзельнікі выбараў згаджаюцца паважаць іх вынік.

Для падачы заяўкі на ўдзел у Арганізацыйным камітэце просім усіх зацікаўленых звязацца з Сакратарыятам Каардынацыйнай рады да 27 снежня 2023 г. праз форму зваротнай сувязі