Дэлегацыя КР прыме ўдзел у 48-й сэсіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад

Па запрашэнні Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад афіцыйная дэлегацыя Каардынацыйнай Рады прыйме ўдзел у сэсіі Кангрэса.
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад — гэта пастаянна дзеяючы інстытут Савета Еўропы, які адказвае за ўмацаванне мясцовай і рэгіянальнай дэмакратыі ў 46 краінах-удзельніцах і ацэнку выканання Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Як голас муніцыпалітэтаў і рэгіёнаў Еўропы, ён спрыяе кансультацыям і палітычнаму дыялогу паміж нацыянальнымі ўрадамі і мясцовымі ды рэгіянальнымі ўладамі праз супрацоўніцтва з Камітэтам міністраў Савета Еўропы.
Каардынацыйная Рада абрала дэлегацыю, якая складаецца з 6 чалавек: 3 дэлегатаў і 3 намеснікаў дэлегатаў, для ўдзелу ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад.
Па выніках галасавання прадстаўнікі фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» атрымалі 3 месцы дэлегатаў. Аднак для забеспячэння большай рэпрэзентатыўнасці сярод фракцый на Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» прапанавала двум сваім абраным дэлегатам стаць намеснікамі дэлегатаў, а іх месца сярод дэлегатаў занялі прадстаўнікі фракцыі "Беларусы" (Блока Пракоп’ева-Ягорава) і «Моладзевы наступ».
Дэлегацыя Каардынацыйнай Рады прыме ўдзел у 48-й сесіі Кангрэса з 25 па 27 сакавіка ў Страсбургу.