Каардынацыйная рада Беларусі зацвердзіла Статут КР

Апублікавана:
15.07.2024, 16:55

Статут Каардынацыйнай рады Беларусі распрацаваны ў адпаведнасці з агульнымі прынцыпамі права і дэмакратычнымі асновамі фарміравання і дзейнасці грамадска-палітычных органаў, якія рэпрэзентуюць грамадзянскую супольнасць.

Статут Каардынацыйнай рады рэгулюе адносіны дэлегатаў паміж сабой у частках, якія не супярэчаць агульным прынцыпам права і прызнаным міжнародным стандартам. Гэты Статут рэгулюе пытанні арганізацыі дзейнасці ўсёй Каардынацыйнай рады, яе структурных падраздзяленняў і дэлегатаў, а таксама іх узаемадзеянне з іншымі грамадзянскімі ініцыятывамі, грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі суб’ектамі, органамі дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікамі замежных дзяржаў і міжнароднымі партнёрамі.

Сапраўдны Статут мае на мэце рэалізацыю права і магчымасці кожнага грамадзяніна Беларусі браць удзел у дзяржаўных справах без неабгрунтаваных абмежаванняў праз свабодна выбраных прадстаўнікоў. Ён уключае ажыццяўленне палітычнай і грамадзянскай дзейнасці, накіраванай на стварэнне незалежнай дэмакратычнай Беларусі ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі канстытуцыяналізму.

Дзеянне гэтага Статута распаўсюджваецца на кожнага дэлегата Каардынацыйнай рады і афіляваныя з ёй структуры ў адпаведнасці з рэгламентавальнымі і іншымі дакументамі Каардынацыйнай рады.

Азнаёміцца з рэдакцыяй Статута, зацверджанай па выніках галасавання Каардынацыйнай рады 8 ліпеня 2024 года, можна па спасылцы.