Каардынацыйная рада запрошана на сесіі Рады Эўропы – фармуецца дэлегацыя!

Апублікавана:

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы запрасіў Каардынацыйную раду сфарміраваць дэлегацыю для ўдзелу ў сваіх сесіях.

На пасяджэнні 10 лютага 2025 года ў Люксембургу Бюро Кангрэсу прыняло рашэнне запрасіць дэлегацыю беларускіх дэмакратычных сіл для ўдзелу ў пасяджэннях сесій і статутных камітэтаў Кангрэсу. Гэта стала чарговым крокам у падтрымцы мясцовай дэмакратыі і самакіравання ў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.