Колькасць палітзняволеных у Беларусі і свеце
Мы не ўяўлялі, якога маштабу рэпрэсіі нас чакаюць у 2021 годзе, калі год таму параўноўвалі колькасць палітзняволеных у Беларусі і ў іншых краінах.
За год колькасць палітычных зняволеных на 1 млн насельніцтвы павялічылася ў 10 разоў. Паводле дадзеных праваабарончага цэнтра «Вясна», сёння афіцыйна прызнаныя палітвязнямі 980 чалавек. У той жа час праваабаронцам вядома пра больш за 1285 асуджаных па «пратэставых» крымінальных справах за год.
У снежні 2021 года Беларусь прызналі адзінай «закрытай» краінай Еўропы ў справаздачы міжнароднай даследчай арганізацыі Civicus пра стан свабод грамадзянскай супольнасці ў свеце.
Гэтыя факты паказваюць, што ў сённяшняй улады няма будучыні. І мы павінны працягваць дзейнічаць у змаганні за справядлівасць.
Не забывайце падтрымліваць палітзняволеных — кожная звестка з волі для кожнага і кожнай з іх мае велізарную каштоўнасць.
*Дадзеныя па палітзняволеных у розных краінах, актуальныя на канец 2021-га года.
Крыніцы інфармацыі:
Расія – Праваабарончы цэнтр «Мемарыял»
Казахстан – Фонд «Адкрыты дыялог»
В’етнам – The 88 project
Венесуэла – Праваабарончая арганізацыя «Венесуэльскі крымінальны форум»