Міжнародная камісія Каардынацыйнай рады

Апублікавана:
28.03.2023, 18:23

З мэтай болей эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва ў Каардынацыйнай радзе была створана Міжнародная камісія. Яе кіраўніцай стала заснавальніца Imaguru Таццяна Марыніч, а намесніцай кіраўніцы — каардынатарка Free Belarus Center Паліна Бродзік.

Сярод прыярытэтаў камісіі — «прасоўванне інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі сярод міжнародных партнёраў», а таксама «узмацніць і кансалідаваць галасы грамадскасці і дзеючых палітычных актараў у дыялогу з заходнімі партнёрамі для пабудовы ўзгодненай стратэгіі дзеянняў».

У картках дзелімся бачаннем далейшай працы камісіі ад Таццяны Марыніч і Паліны Бродзік.