«Нос і хвост павінны быць прыўзнятыя ў любых абставінах». Як Ксенія Луцкіна падтрымлівае беларусаў
Сябра асноўнага складу КР, журналістка Ксенія Луцкіна – адзіная ўдзельніца «Справы Прэс-клуба», якая дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. Ксенія адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні, нягледзячы на праблемы са здароўем і тое, што дома яе чакае 10-гадовы сын.
На Ксенію заведзеная новая крымінальная справа, але журналістка па-ранейшаму не губляе свайго аптымізму і працягвае падтрымваць беларусаў нават з-за кратаў.
Пацверджанне – цытаты з яе лістоў у картках.
14 лютага ў журналісткі дзень народзінаў. Лісты да Ксюшы даходзяць далёка не ўсе, але напярэдадні дня народзінаў «цэнзура» часам робіць выключэнні.
Адрас для лістоў: СІЗА №1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Луцкіна Ксенія Алегаўна.