Новая Канстытуцыя за 14 хвілін. Зрабілі скарочаную версію

Каб дапамагчы беларусам зразумець Асноўны Закон, ініцыятыўныя грамадзяне падрыхтавалі скарочаны варыянт праекта Новай Канстытуцыі. Усяго 7 старонак, якія ўключаюць асноўныя тэзісы з тлумачэннямі і параўнаннямі з дзеючай Канстытуцыяй.
Пасля чытання ў вас будзе разуменне пра дзяржаўнае ўпарадкаванне, сістэму падзелу ўлад, правіла стрыманняў і проціваг. Ад нашай палітычнай пісьменнасці залежыць будучыня новай Беларусі.
Чытайце скарочаную версію Народнай Канстытуцыі па спасылцы.