«Пішам у рэжыме дыялогу смс». Жонка Мікалая Шэметава распавяла аб доўгім спатканні

Апублікавана:
11.02.2022, 18:13

27 студзеня жонка палітзняволенага сябра Пашыранага складу КР Мікалая Шэметава атрымала права на доўгае спатканне з мужам.

Сям’е атрымался правесці 2 дні разам у гатэлі пры калоніі. На жаль, шмадзетны бацька Мікалай змог пабачыць толькі старэйшую дачку Васілісу. Спатканне давалі яшчэ і малодшаму сыну Віктару, але ён якраз тым часам захварэў. Малодшага сына, якому 25 студзеня споўніўся годзік, Мікалай яшчэ ні разу не бачыў.

Сябра ПКР зняволенні з 21 студзеня 2020 года. 29 ліпеня яго павінны вызваліць.

Пра камерныя “смс-перапіскі”, беларускіх рэвалюцыянерах. вершах і кактусах – чытайце ў картках.