Платформа «Голас» перазапускаецца перад «Рэферэндумам»

Па неафіцыйных дадзеных, 27 лютага адбудзецца «рэферэндум» па папраўках у Канстытуцыю – кампанія па легітымацыі сённяшняй улады. Гэта адбываецца ва ўмовах, калі дзяржава адмаўляе грамадзянам у базавых правах і праводзіць маштабныя рэпрэсіі, каб прымусіць нас маўчаць і навязаць беззаконне у якасці грамадскай нормы.
ПЕРАКРЭСЛІ «РЭФЕРЭНДУМ» – ПЕРАКРЭСЛІ БЕЗЗАКОННЕ
Мы заявім пра сваю нязгоду, трымаючыся адной стратэгіі дэмакратычных сіл: прыйдзем на пляцоўкі і зробім бюлетэні несапраўднымі, паставіўшы крыжыкі насупраць усіх варыянтаў. Мы перакрэслім беззаконне.
Мы не лічым існай сістэмы вартай грамадзянаў Беларусі і гатовы ўзяць адказнасць за нашу краіну на сябе.
Каб нашы дзеянні на пляцоўках мелі не толькі сімвалічны характар, нам патрэбна іх пацвердзіць:
- падлучайцеся да абноўленай платформы «Голас», гэта па-ранейшаму ананімна і бяспечна;
- праходзьце апытанне па-за залежнасцю ад вашай пазіцыі па паводзінах на «рэферэндуме».
Сайт Адной стратэгіі дэмсіл
Платформа «Голас» у Telegram
Платформа «Голас» у Viber
Калі апытанне па «рэферэндуме» у боце не запускаецца, увядзіце каманду /рэферэндум.