Працягнуты прыём заявак у склад КР

Апублікавана:
15.11.2022, 19:17

Учора мы збіраліся завяршыць прыём заявак на ўваход у Каардынацыйную раду, але атрымалі шмат прапаноў аднесці дэдлайн яшчэ на тыдзень. З гэтай прычыны працягваем прымаць заяўкі на далучэнне ў КР да 20 лістапада да 23:59.

Усяго мы атрымалі больш за 150 заявак ад арганізацый і незалежных асоб. Падчас сектаральных кансультацый прадстаўнікі арганізацый выказвалі апасенне, што было адведзена мала часу на падачу заявак і многія не паспелі аформіць усе дакументы.

Нагадаем, што вы можаце падаць заяўку для ўваходу у склад КР ад арганізацыі ці грамадзянскай супольнасці альбо ад сябе як незалежнай асобы.
– Працэдура вылучэння ў склад адноўленай КР: па спасылцы.
–  Анкета для дэлегатаў ад дэмакратычных сілаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці: па спасылцы.
–  Анкета для свабодна вылучаных кандыдатаў: па спасылцы.