«Рэферэндум» — права ці абавязак?
З аўторка працуюць пляцоўкі для галасавання. Але ці варта ісці на «рэферэндум»?
Прыняць развязак складана, асабліва калі мы баімся за сваю бяспеку. Але страх і бяздзейнасць — менавіта тое, чаго хоча сённяшняя ўлада.
«Рэферэндум» — спосаб паказаць адзін аднаму, што мы не гатовы перавярнуць старонку, не гатовы пагадзіцца на мізэрныя зарплаты і непавагу кіраўніцтва.
Падтрымайце адзіную стратэгію дэмакратычных сіл:
1) 27 лютага сустракаемся на пляцоўках у 14:00.
2) Надзяваем маскі і кажам адзін аднаму: «Прывітанне!».
3) Апускаем да урны бюлетэні з двума крыжыкамі.
4) Пацвярджаем наш выбар у «Голасе» і, калі будзе магчымасць, адпраўляем фота бюлетэня з двух бакоў.
5) У 20:00 фатаграфуем пратакол і адпраўляем у «Голас».
Нашы развязкі і дзеянні маюць велізарную сілу.
#перечеркниреферендум #перечеркнибеззаконие