Рупар COVIDа збірае сумленную статыстыку

Чырвоная кнопка кавіда – апытанне, якое дазваляе паведаміць, што вы ці вашы блізкія сваякі хварэеце ці хварэлі раней на каранавірус.
Апытанне праводзіцца для таго, каб сабраць незалежныя дадзеныя пра захворванне каранавірусам у Беларусі і ацаніць рэальную эпідэміялагічную сітуацыю.
Пасля збору дастатковай колькасці дадзеных каманда праекта КР Рупар COVIDа плануе правесці аналіз і вызначыць дынаміку распаўсюджання каранавіруса і крытычныя зоны, дзе патрэбна выконваць павышаную асцярожнасць.
Апытанне ананімнае. Дадзеныя можна падаваць як за сябе, гэтак і за найбліжэйшых сваякоў.
Каб дапамагчы сабраць сумленную статыстыку, цісніце на чырвоную кнопку.