Таццяна Марыніч аб праграме па бізнесе і инновационнной эканоміцы

Офіс Імагуру ў Вільнюсе ў партнёрстве з Каардынацыйнай радай будзе дапамагаць беларускаму бізнесу прыцягваць інвестыцыі, падтрымваць стартапы і ўмацоўваць сувязі з міжнароднымі партнёрамі.
Працягваем расказваць пра ключавыя кірункі, па якіх Прадстаўнікі КР падрыхтавалі праграмы дзеянняў на паўгода. Таццяна Марыніч, сябра асноўнага складу КР і заснавальніца бізнес-прасторы Імагуру пазначыла свае асноўныя заданні як Прадстаўніцы па бізнесе і інавацыйнай эканоміцы:
- развіццё альтэрнатыўнай сістэмы падтрымкі прыватнага сектара эканомікі;
- стварэнне экасістэмы інавацыйнага бізнесу – падтрымка тэхналагічных стартапаў і IT- бізнесу;
- прыцягненне інвестыцый для стартапаў, у тым ліку за мяжой, для захавання патэнцыялу беларускай IT-экасістэмы;
- падтрымка беларускіх стэйкхолдараў у рэалізацыі ініцыятыў падтрымкі, навучанне і развіццё прыватнага сектара эканомікі;
- устанаўленне і ўмацаванне партнёрскіх адносін з міжнароднай супольнасцю.