Таццяне Хоміч уручылі Прэмію свабоды

Міжнародны рэспубліканскі інстытут ЗША ў Вашынгтону прысудзіў Прэмію свабоды Таццяне Хоміч, Прадстаўніцы КР па палітзняволеных, каардынатару штаба Віктара Бабарыкі.
Сёлета прэмію таксама атрымаюць дэмакратычныя лідары М’янмы, Літвы і Кубы.
Прэмія свабоды ўручаецца ў ЗША Міжнародным рэспубліканскім інстытутам штогод з 1995 года. Лаўрэатамі становяцца дзеячы, якія зрабілі значны ўнёсак у прасоўванне свабод і дэмакратыі ў свеце.
Дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі ўзнагароду ў другі раз. У 2020 годзе Прэміяй свабоды ўзнагародзілі Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкала за фарміраванне нацыянальнага руху, якое прывяло да абуджэння дэмакратыі ў Беларусі.