Тры гісторыі кахання з ахвярамі і непрадказальным фіналам
Сёння будзе шмат сэрцайкаў, апавяданняў пра гісторыі кахання і любоўныя ўспаміны. Але мы хочам нагадаць пра тое, што часам сапраўднае каханне – гэта не толькі прыемнае пачуццё, але і вялікія ахвяры, на якія здольныя далёка не ўсе.
З-за любві да беларусаў і вальнадумства філосаф Уладзімір Мацкевіч сёння вымушаны ісці на крайнюю меру – сухую галадоўку. Гэты рашучы крок раўнацэнны павольнаму самагубству ў змаганні ўжо не за сваю свабоду, а за свабоду сваіх дзяцей і ўнукаў.
З-за любві ў прафесіі, журналістка, сяброўка КР Ксенія Луцкіна ужо 419 дзён знаходзіцца ў зняволенні. Ксенія адмовілася пісаць прашэнне пра памілаванне, нягледзячы на праблемы са здароўем і тое, што дома яе чакае 10-гадовы сын. Сёння ў Ксюшы дзень народзінаў.
З-за любві да сваёй краіны музыкант і грамадская дзяячка, сяброўка прэзідыума КР Марыя Калеснікава падрала на мяжы свой пашпарт. Яна здзейсніла гэты ўчынак, нягледзячы на пагрозы вывезці яе з роднай краіны «часткамі». Марыя без малога паўтара года прабыла ў адзінкавай камеры без права на наведанне сваякоў, але пры гэтым не перастае падтрымліваць беларусаў па іншы бок кратаў і нагадваць, што яна аніразу не пашкадавала пра свой развязак.
Беларусы і беларускі, хай у вашым жыцці будзе паменш акалічнасцяў, калі дзеля кахання трэба ісці на вялікія ахвяры.
Кахайце адзін аднаго, кахайце суграмадзянаў, кахайце Радзіму. Абдымаем вас, кахаем і шануем.
Ваша Каардынацыйная рада
Video Player