У Каардынацыйнай рады з’явіўся свой сцікерпак

Апублікавана:
23.01.2022, 18:44

Героямі сцікераў сталі медыйныя сябры КР – эканаміст Дзмітрый Крук, праваабаронца Алесь Бяляцкі, кінарэжысёр Андрэй Курэйчык, юрыстка Вольга Кавалькова і заснавальніца IMAGURU Таццяна Марыніч. У наборы сцікераў таксама ёсць ёмістыя выразы, якія беларусы могуць скарыстаць для камунікавання ў асабістых чатах – «Пахне чабор», «Давай па справе», «Мы – большасць», «Гаага-ула-ла» і іншыя.

У планах паступова дадаваць у сцікерпак і іншыя актуальныя налепкі. Спампаваць сцікеры КР можна тут.

А каго з сяброў КР вы б хацелі бачыць на налепках?