Усходняе партнёрства застанецца адкрытым для грамадзянскай супольнасці Беларусі

У аўторак, 14 снежня, у Бруселі прайшла сустрэча, прымеркаваная да саміту Усходняга партнёрства, на якой палітычныя сілы Беларусі абмеркавалі ролю Усходняга партнёрства ў будучыні.
У абмеркаванні бралі ўдзел Прадстаўнік КР па чалавечым капітале Вольга Кавалькова, выканаўчы сакратар КР Іван Краўцоў, кіраўнік кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі, а таксама Спецпасланец МЗС Чэхіі па Усходнім партнёрстве Яраслаў Курфюрст. Мадэраваў сустрэчу Прадстаўнік КР па грамадзянскай супольнасці Андрэй Ягораў.
Удзельнікі адзначылі, што падмуркам перамен у Беларусі сталі не выбары 2020 года, а саспелая грамадзянская супольнасць Беларусі, якая хоча рэформаў. Але перамены адбудуцца, калі будуць патрэбныя ўмовы для дзеяння.
Напомнім, што саміт Усходняга партнёрства прайшоў 15 снежня без беларускага прадстаўніцтва.