Як КР будзе развіваць чалавечы патэнцыял?

Каардынацыйная рада ўвяла пазіцыю Прадстаўнікоў па 8 кірунках. Юрыстка, Прадстаўніца КР па развіцці чалавечага патэнцыялу Вольга Кавалькова расказвае пра планы на паўгода ў сваёй сферы:
– 2020-ы год паказаў, што беларусы валодаюць неверагодным патэнцыялам салідарнасці і інавацыйнымі ідэямі, якія можна рэалізаваць у розных сектарах, – перакананая Вольга Кавалькова. – Наша заданне – развіваць кампетэнцыі ініцыятыўных грамадзянаў, якія знаходзяцца як усярэдзіне Беларусі, гэтак і за мяжой, і хочуць атрымаць новыя веды, працаваць для перамен і пабудовы дэмакратычнай Беларусі.
Ключавыя кірункі дзейнасці:
- Маніторынг адукацыйных патрэб супольнасцяў і стварэнне пад іх спецыяльных праграм павышэння кваліфікацыі;
- Уцягненне беларусаў у грамадзянскую і палітычную актыўнасць;
- Арганізацыя пляцовак для камунікавання, навучання і сустрэч прафесіяналаў розных сфер, якія рэалізуюць свае ідэі для Беларусі.