Як КР дапаможа грамадзянскай супольнасці?

Грамадзянская супольнасць – важная рухаючая сіла любой краіны. У Беларусі грамадзянская супольнасць адужала летась, і сёння важна яе развіваць і ўзмацняць. Планамі КР па развіцці грамадзянскай супольнасці дзеліцца Андрэй Ягораў, Прадстаўнік па грамадзянскай супольнасці:
- Публікацыя справаздач пра стан грамадзянскай супольнасці Беларусі.
- Узмацненне і кансалідацыя грамадзянскай супольнасці праз:
а) навучанне і ментарынг актывістаў, арганізацый і супольнасцяў;
б) каардынацыю запуску грамадзянскіх кампаній.
- Стварэнне адкрытай пляцоўкі для адукацыі, кансалтынгу, фандрайзінгу і іншай падтрымкі для ініцыятыў.