Як пазбегнуць палітычнага ціску? 3 рады для педагога

Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень настаўніка. Дарагія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, зычым вам развіцця ў прафесіі, цікавых задач, здароўя і энергіі. А яшчэ магчымасці займацца на працы толькі прафесійнымі абавязкамі. Ці магчыма такое ў Беларусі?
Вадзім Мажэйка, былы дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, расказаў, як яму атрымалася 5 гадоў прапрацаваць у беларускім універсітэце і не прымушаць студэнтаў хадзіць на хакей і браць удзел у «самаахвотных» суботніках.
3 крокі да незалежнага выкладання
- Адразу выразна пазначыць пазіцыю. Калі вы так робіце, то часта адміністрацыя ад вас спакойна адстае, таму што ў яе ёсць шмат іншых людзей, якія, на жаль, безадмоўныя.
- Увесь час развівацца ў прафесіі, каб быць запатрабаванымі і не баяцца звальненняў.
- Не ўступаць у пустыя канфлікты. Не варта спрачацца і агрэсіўна настойваць, каб людзі кіраваліся вашым прыкладам. Звычайна захаванне атмасферы без вострага канфлікту і дапамагае прасоўваць блізкія вам ідэі.