Як выйсці з аб’юзіўных адносін з дзяржавай?
Перакрэслі рэферэндум — перакрэслі беззаконне. Мы чакалі ад дзяржавы падтрымку і абарону, умовы для дабрабыту і развіцця. Але замест гэтага — беззаконне.
Дзяржава нас збівае, катуе, намі маніпулюе, прымушае нас маўчаць і абражае.
Адносіны паміж сённяшняй уладай і беларусамі па праве можна назваць аб’юзіўнымі. І ўжо больш за год мы робім усё, каб ад іх вызваліцца і пачаць жыць з чыстага ліста — у новай свабоднай Беларусі.
Адно з самых важных дзеянняў супраць аб’юзу — не маўчаць.
Прапануем вам ізноў гучна напомніць пра тое, што мы не будзем мірыцца з гвалтам, які адбываецца над краінай. Як гэта зрабіць? З дапамогай абноўленых, набліжаных да рэальнасці крылатых выразаў. Прыклады — у картках.
Далучайцеся да #перечеркнинасилие:
— Стварайце свае варыянты фраз і малюнкаў.
— Дасылайце іх нам у сацсетках або ў чат-бот @FeedbackDvizhBot.
Гэта ананімна і бяспечна.
Б’е — значыць сядзе!
#перечеркниреферендум #перечеркниобман #перечеркнибеззаконие #перечеркнибедность #перечеркнинасилие