Якая інфармацыя патрэбна беларусам? Апытанне КР
Нягледзячы на блакаванне асноўных навінавых сайтаў і прызнанне «экстрэмісцкімі» большасці незалежных СМІ, беларусы працягваюць чытаць непраўладныя тэлеграм-каналы і сацыяльныя сеткі дэмакратычных сіл.
Каб зрабіць нашу інфармацыйную працу больш эфектыўнай, мы вырашылі правесці невялікае даследаванне. Раскажыце, якіх тэм, фарматаў, экспертаў вам бракуе, пройдучы невялікае апытанне.
Будзем рады любой крытыцы і пажаданням.
Дзякуй, што застаецеся з намі.
Ваша Каардынацыйная рада