Заява Каардынацыйнай рады Беларусі з нагоды ўдзелу рэжыму Беларусі ў Саміце і Канферэнцыі ААН па змене клімату COP28 у Арабскіх Эміратах

Апублікавана:
02.12.2023, 12:16

Рэжым Беларусі разглядае кліматычную канферэнцыю як магчымасць пераўсталявання сваёй міжнароднай легітымнасці, пошуку тэхнічнай падтрымкі ды іншых саступак з боку краін ды арганізацый ААН. Мы ў Каардынацыйнай радзе хацелі б нагадаць сусветнай супольнасці аб наступных істотных перашкодах на шляху да гэтага.

  1. Цяперашнія беларускія ўлады страцілі сваю легітымнасць у 2020 годзе пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і дзяржаўнага гвалу ў адказ на грамадзянскія пратэсты [1], калі тысячы мірных людзей пацярпелі ад палітычных рэпрэсій. У Беларусі па палітычных матывах больш за 1500 чалавек адбываюць турэмнае зняволенне, у тым ліку і нобелеўскі лаўрэат і праваабаронца Алесь Бяляцкі [2].
  2. Беларусь падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны, спрыяючы сур’ёзным кліматычным ды іншым экалагічным яе наступствам. Гэтае ўздзеянне на клімат не прызнаецца і не ацэньваецца колькасна, бо дадзеныя, што лічацца звязанымі з бяспекай ці ваеннай таямніцай, не апублічваюцца.
  3. Беларусь выйшла з Орхускай канвенцыі ЕЭК ААН у 2022 годзе [3] і Бернскай канвенцыі па захаванні дзікай прыроды ды натуральных асяроддзяў пражывання ў 2023 годзе [4], дэманстратыўна адмовіўшыся ад сваіх абавязацельстваў па абароне навакольнага асяроддзя і экалагічных правоў грамадзян.
  4. У Беларусі ліквідаваная большасць НДА, грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, якія прасоўвалі кліматычную павестку і  дэманстравалі сваю прыхільнасць экалагічнай справядлівасці, уключна Экадом і Беларуская партыя зялёных.
  5. Беларусь сістэматычна сабаціруе сусветную кліматычную палітыку, пазіцыянуючы сваю небяспечную атамную электрастанцыю, якая стала прадметам спрэчак з Еўрапейскай супольнасцю [6], як прымальнае кліматычнае рашэнне.
  6. Заявы рэжыму пра поспехі ў зніжэнні выкідаў вуглякіслага газу, на думку экспертаў экалагічных няўрадавых арганізацый, сталі магчымымі дзякуючы маніпуляцыям са статыстычнымі дадзенымі. Між тым, у краіне адсутнічае эфектыўная сістэма маніторынгу і ўліку выкідаў, а таксама нізкавугляродная палітыка [7].
  7. Рэжым Беларусі сцвярджае, што нібыта несправядлівы санкцыйны ціск перашкаджае ёй дасягнуць амбітных кліматычных мэтаў [8]. Аднак дзяржава не прадэманстравала якога-небудзь прыкметнага прагрэсу ў фінансаванні планаў ці мер па змякчэнні наступстваў змены клімату ці адаптацыі як да ўвядзення цяперашніх санкцый, гэтак і падчас іх змякчэння [7].

Вельмі важна адзначыць, што кліматычныя мэты не могуць дасягацца за кошт глабальных рызык, што ўзрастаюць, экалагічнай несправядлівасці ды рэгіянальнай нестабільнасці. Замест таго каб рэальна скарачаць выкіды, Беларусь выбрала рызыкоўны шлях павышэння напружанасці як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні, у тым ліку шляхам падтрымкі расійскай агрэсіі.

Міжнародная супольнасць не павінна гэта ўхваляць. І мы разам з удзельнікамі Кліматычнай канферэнцыі абавязаны нагадаць Беларускаму рэжыму пра гэта!

Мы патрабуем, каб перамовы з Беларуссю, асабліва наконт тэхнічнай дапамогі для змякчэння змены клімату ды адаптацыі да яе наступстваў, у першую чаргу тычыліся кожнага з пытанняў, што пералічаныя вышэй.


References:

[1] Rosenstock-Siller, E. (2022, September 1). On the Second Anniversary of the Fraudulent Elections in Belarus. U.S. Mission to the OSCE. https://osce.usmission.gov/on-the-second-anniversary-of-the-fraudulent-elections-in-belarus/

[2] Viasna. (2023, December 1). Viasna Human Rights Center. https://prisoners.spring96.org/en

[3] President of the Republic of Belarus. (2022, July 18). Belarus to withdraw from Aarhus Convention. Web-site of President of the Republic of Belarus. https://president.gov.by/en/events/belarus-to-withdraw-from-aarhus-convention

[4] Bern convention. (2023, November 20). 43rd Standing Committee meeting. Convention on the conservation of European Wildlife and Natural Habitats. https://www.coe.int/en/web/bern-convention/-/43rd-standing-committee-meeting

[5] SCO Meter. (2023, July 13). Belarus launched campaign of forced liquidation of political parties. SCO Meter. https://csometer.info/updates/belarus-launches-campaign-forced-liquidation-political-parties

Ecohome, NGO. (2022, August 3). Statement of the Ecohome NGO on the decision of Belarus of withdrawal from the Aarhus Convention. Ecohome web-site. https://ecohome.ngo/statement-of-the-ecohome-ngo-on-the-decision-of-belarus-of-withdrawal-from-the-aarhus-convention/

[6] European Parliament. (2021, February 11). European Parliament resolution of February 2021 on the safety of the nuclear power plant in Ostrovets (Belarus) (2021/2511(RSP)). Web-site of European Parliament. https://www.europarl.europa.eu/doceo/document/TA-9-2021-0052_EN.html

Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Lithuania. (2020, September 14). Joint Statement on the Belarusian nuclear power plant in Ostrovets. web-site of Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Lithuania. https://uk.mfa.lt/default/en/news/belaruss-npp-poses-a-nuclear-threat-to-the-whole-region https://uk.mfa.lt/default/en/news/joint-statement-on-the-belarusian-nuclear-power-plant-in-ostrovets

[7] Зялены партал. (2023, ноябрь 29). Обязательства ниже плинтуса и желание продложать ничего не делать https://greenbelarus.info/articles/29-11-2023/obyazatelstva-nizhe-plintusa-i-zhelanie-prodolzhat-nichego-ne-delat

[8] БЕЛТА. (2023б ноябрь 29).; Климат стал глобальной проблемой безопасности;. Что Беларусь ждет от климатического саммита в ОАЭ. БЕЛТА. https://www.belta.by/society/view/klimat-stal-globalnoj-problemoj-bezopasnosti-chto-belarus-zhdet-ot-klimaticheskogo-sammita-v-oae-602364-2023/