Жонка Віктара Лосіка: «Самае складанае для мяне было расказваць дзецям казкі»

«Раней Віктар заўсёды расказваў дзецям казкі, якія сам прыдумляў находу. Для іх гэта была такая гульня перад сном. Дык вось, калі яго пасадзілі, самае складанае для мяне было – гэта расказваць дзецям казкі».
Незалежны назіральнік на выбарах на пляцоўцы ў Хацежына, сябра Пашыранага складу КР Віктар Лосік знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за 10 месяцаў. У Віктара двое маленькіх сыноў, якія раней не засыналі без татавых казак. Жонка Віктара расказала, як цяпер сям’я спраўляецца з расстаннем:
– Мы з мужам дамовіліся, што зараз ён будзе дасылаць нам казкі ў лістах. Цікава, што ўсе гэтыя гісторыі заснаваны на ідэях нашых дзяцей. Мы апісвалі ў лістах Віктару фантазіі дзяцей, а ён ужо пісаў казку – пра добрага зомбі, пра ажыўшую муху, пра ваверчаня, зачараванае ў хлопчыка, пра добрую сям’ю.
Казкі звычайна суправаджаюць ілюстрацыі, якія малюе сукамернік Віктара мастак Іван Міхейкін.
Жонка Віктара расказвае, што яе муж у калоніі выконвае дапаможныя працы на дрэваапрацоўцы. Віктар папрасіў, каб яго запісалі на курсы падвышэння кваліфікацыі, аднак яму адмовілі, спаслаўшыся на тое, што ў яго ёсць вышэйшая адукацыя.
За 10 месяцаў Віктару дазволілі 6 званкоў родным і адно кароткае спатканне з жонкай. А вось лісты даходзяць дрэнна.
– Галоўным чынам даходзяць лісты ад блізкіх сваякоў, – расказвае жонка Віктара. – Я думаю, што гэта робіцца для таго, каб палітзняволеныя падумалі, што пра іх забыліся.
У адным з гутарак Віктар расказаў, што будзе рады, калі яго казкі будуць недзе апублікаваныя ці перакладзеныя на замежныя мовы. Калі вы хаціце дапамагчы рэалізаваць гэту ідэю, то напішыце нам у бот зваротнай сувязі @FeedbackDvizhBot.