Змены ў складзе Каардынацыйнай рады фракцыі «Незалежныя беларусы»
Сёння мы інфармуем пра важныя змены ў фракцыі «Незалежныя беларусы». Лідар фракцыі «Незалежныя беларусы» Максім Шабуцкі паведаміў пра свой выхад з Каардынацыйнай рады па асабістых прычынах.
Новым лідарам фракцыі «Незалежныя беларусы» стаў Сяргей Беспалаў. Упэўненыя, што Сяргей Бяспалаў працягне дастойна прадстаўляць інтарэсы сваёй фракцыі.
Таксама вітаем новага чальца «Незалежных беларусаў» — Юлію Грэбень, якая далучылась да фракцыі «Незалежныя беларусы». Мы верым, што яе энергія і вопыт узмоцняць пазіцыі фракцыі.