Праект Каардынацыйнай рады skarga.help разам з юрыстамі падрыхтавалі зварот для грамадзянаў у мясцовыя рады дэпутатаў.

У беларусаў шмат пытанняў пра УНС, на якія няма празрыстых адказаў. Грамадзянам невядома, што будуць абмяркоўваць на «народным сходзе», як туды абіраюць дэлегатаў і як кожны беларус мог бы прадстаўляць народ Беларусі ў «народным абмеркаванні».

Каманда skarga.help прапануе задаць пытанні пра парадак сходу, яго ўдзельніках і працэсе выбару дэлегатаў праз аўтагенеруемы зварот. Вам застаецца толькі адправіць яго ў электронным выглядзе ці лістом. Па законе, дзяржорганы павінны адказваць на звароты грамадзянаў цягам 15 дзён.

Беларусы кожны дзень рознымі спосабамі дэманструюць сваю нязгоду з тым, што адбываецца ў краіне. Упэўнены, што нам ёсць, што спытаць і сказаць і ў гэты раз. Дзяўбці кожны дзень!

Яшчэ навіны

Падзяліцца