Узрост захворванняў ў краіне, паводле афіцыйнай статыстыкі, ужо дасягнуў амаль 2000. Сябра КР урач-інфекцыяніст Мікіта Салавей яшчэ раз нагадвае пра тры галоўныя правілы святкавання падчас пандэміі:

✔️ Максімальна абмежаваць наведванне масавых імпрэз, якія прадугледжваюць збор вялікай колькасці людзей у замкнёным памяшканні, памяшканні, якое дрэнна праветрываецца.

✔️ Насіць маскі пры камунікаванні з іншымі людзьмі на адлегласці меней 1.5-2.0 м.

✔️ Часта мыць рукі пад пратокавай вадой з мылам або апрацоўваць іх антысептыкам у плыні 20-30 секундаў пры карыстанні грамадскім транспартам, наведванні грамадскіх месцаў.

Больш рэкамендацый пра каранавірус шукайце ў каналах праекта Рупар COVIDa.

Каманда Рупара публікуе апытанні для насельніцтва і медыкаў, якія за два месяцы існаванні праекта прайшлі больш за 5000 чалавек. У новым годзе Рупар прадставіць карту захворванняў, бот-кансультант. Больш пра поспехі і планы праекта чытайце тут.

Яшчэ навіны

Падзяліцца