Мы працягваем нашую штотыднёвую рубрыку «Вячэрняя рада», у якой сябры КР адказваюць на вашыя пытанні аб дзейнасці Каардынацыйнай Рады і падзеях у Беларусі.

Заўтра а 20:00 у эфір у нашым акаўнце ў YouTube выйдуць сябры асноўнага складу КР праваабаронца Алесь Бяляцкі і эканаміст Дзмітрый Крук. Гэтым разам сябры Каардынацыйнай Рады будуць адказваць на пытанні аб правах чалавека, палітычных зняволеных і эканамічным крызісе, а таксама аб дзейнасці Каардынацыйнай Рады і падзеях у Беларусі.

Дасылайце вашыя пытанні праз форму «кантакт» на нашым сайце або ў каментарах. Там жа вы можаце напісаць, каго б вы хацелі ўбачыць праз тыдзень.

Яшчэ навіны

Падзяліцца