Прадстаўнік Эканамічнай групы Каардынацыйнай рады і эканамічны дарадца Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч разбірае пытанні экспарту беларускіх прадуктаў, знешняга доўгу і энергетычных субсідый ад Расіі.

– Доўгія гады шчодрая энергетычная, эканамічная і фінансавая падтрымка Расіі у абмен на «паветраныя пацалункі» дазваляла забяспечваць эканамічны рост без правядзення кардынальных структурных рэформаў. На жаль, Беларусь неэфектыўна выкарыстала свае магчымасці, – падсумоўвае эканаміст.

На думку Аляхновіча, адна з галоўных памылак –  скарыстанне расійскіх субсідый на падтрыманне нерэфармаванага сектара дзяржпрадпрыемстваў. У выніку мы маем эканоміку вельмі залежную ад знешняй падтрымкі адной краіны, з якой «улады» у Беларусі амаль кожны год вядуць газавыя, нафтавыя, мясныя, малочныя і іншыя гандлёвыя войны.

Пакуль эканамічныя адносіны залежаць ад палітычных дамоўленасцяў паміж двума кіраўнікамі, а не ад рынкавых механізмаў, такія канфлікты будуць пастаяннымі.

Падрабязней глядзіце на YouTube-канале КР.

Еще новости

Поделиться