2 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні прынялі папраўкі ў законы па пытаннях супрацьдзеяння экстрэмізму і законапраект пра масавыя імпрэзы. 

Гэтыя законапраекты распрацаваныя і прынятыя з парушэннем прынцыпаў канстытуцыйнасці, галоснасці, абароны правоў, свабод і інтарэсаў грамадзянаў, юрыдычных асобаў, грамадства і дзяржавы (закон «Пра нарматыўныя праўныя акты»). 

Пад падставай супрацьдзеяння экстрэмізму ўлады ўкараняюць новыя юрыдычныя нормы, якія з’яўляюцца нічым іншым як спробай апраўдаць масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне. Такімі крокамі ўлады парушаюць правы і свабоды нязгодных грамадзянаў. Прыняцце падобных законаў канчаткова падрывае давер грамадства да ўлады. 

Мы, сябры Каардынацыйнай рады, занепакоеныя прыняццем дадзеных законапраектаў. Для ўлад яны стануць яшчэ адной прыладай рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, у тым ліку Каардынацыйнай рады

Каардынацыйная рада Беларусі была створана і дзее выключчна ў прававым полі, грунтуючыся на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гуманістычных і дэмакратычных каштоўнасцях. Мы ніколі не ставілі на мэце захоп ўлады, не заклікалі да арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што парушаюць заканадаўства Беларусі. Мы асуджаем любыя гвалтоўныя акты, тэрарызм ува ўсіх яго праявах, парушэнні законнасці і праў чалавека. 

Мы абураныя галасаваннем дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў за прыняцце законапраектаў, якія не адлюстроўваюць запыту грамадства і выбарцаў, служаць прыладамі рэпрэсій і груба парушаюць асноватворныя правы, замацаваныя ў Канстытуцыі і Ўсеагульнай дэкларацыі праў чалавека: мае рацыю на волю, недатыкальнасць і годнасць асобы, свабоду думак, перакананняў, аб’яднанняў, мірных сходаў і мітынгаў, атрыманне і выкарыстанне інфармацыі.

Каардынацыйная рада ў чарговы раз заяўляе, што пераадоленне палітычнага крызісу ў краіне магчыма выключна на падставе дасягнення грамадскай згоды і прымірэння ўсіх значных у грамадстве пазіцый, думак, перакананняў і заклікае да шырокага грамадзянскага дыялогу.

У сувязі з дзеяннямі, якія прадпрымае ўлада, Каардынацыйная рада скіравала зварот да міжнародных арганізацый (Генеральнаму сакратару ААН, Камітэт па правах чалавека ААН, Старшыню Еўрапейскай камісіі, Старшыню АБСЕ, Старшыню Еўрапейскага парламента, Дзяржаўны дэпартамент ЗША, Старшыню Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, а таксама ў прадстаўніцтвы замежных дзяржаў у Беларусі), у якім паінфармаваў пра парушэнні правоў беларусаў і звярнуўся за падтрымкай міжнародных інстытутаў.

Яшчэ навіны

Падзяліцца