Сёння адбыліся судовыя працэы ў адносінах Волькі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага, сябраў Прэзідыума Каардынацыйнай Рады.

Яны былі затрыманыя на прахадной Мінскага трактарнага завода. Масавых мерапрыемстваў не правадзілася, па патрабаванню супрацоўнікаў міліцыі затрыманыя адразу рушылі ў аўтазак, што пацверджана відэазапісам. Нягледзячы на гэта, Вольна Кавалькова і Сяргей Дылеўскі былі асуджаныя на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Лічым, што адміністрацыйны арэст зьяўляецца яшчэ адной формай ціску на сябраў Каардынацыйнага савета (разам з узбуджэннем крымінальная справы). Замест дыялогу з сваім народам улада выкарыстоўвае метады запалохвання і ціску.

Каардынацыйная Рада прадстаўляе інтарэсы большасці беларусаў і створаная для пераадолення палітычнага крызісу ў межах канстытуцыйнага поля. Мы ўпэўненыя, што неканструктыўныя дзеянні дзеючай улады не здужаюць спыніць запыт у грамадстве на перамены. Мы заклікаем усіх беларусаў далучыцца да пашыранага складу Каардынацыйнага савета.

Яшчэ навіны

Падзяліцца