Фракцыя «Наша Справа» / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты не лічыць мэтазгодным прымаць удзел у выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду ў яе сённяшнім фармаце.

Гэтае рашэнне не з’яўляецца адмовай ад палітычнай адказнасці. Наадварот, яно звязана з неабходнасцю адкрыта сказаць: у сённяшняй мадэлі Каардынацыйная рада не валодае дастатковай роляй, паўнамоцтвамі і рэальным палітычным уплывам, каб стаць паўнавартасным прадстаўнічым органам беларускіх дэмакратычных сіл.

Мы лічым, што сёння галоўнай задачай павінна стаць не працэдура дзеля працэдуры, а ўзмацненне ролі Каардынацыйнай рады, пераразмеркаванне рэальнага ўплыву і стварэнне больш шырокай і ўключальнай сістэмы ўзаемадзеяння паміж палітычнымі структурамі, грамадзянскай супольнасцю, незалежнымі ініцыятывамі, экспертным асяроддзем і прадстаўнікамі.

Мы заклікаем усе дэмакратычныя сілы да еднасці, кансалідацыі, пастаяннага дыялогу і рэальнага пашырэння ўдзелу ў прыняцці палітычна значных рашэнняў.

Толькі так можна стварыць сапраўды прадстаўнічую, моцную і жыццяздольную альтэрнатыву сённяшняму рэжыму ў Беларусі.

Фракцыя «Наша Справа» / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты застаецца адкрытай да супольнай працы і дыялогу дзеля ўзмацнення беларускага дэмакратычнага руху.

Яшчэ навіны

Падзяліцца