Каардынацыйная Рада публікуе падрабязную справаздачу па ўсіх галасаваннях дэлегатаў са студзеня 2025 года па сёння. Гэтыя дадзеныя дазваляюцьпабачыць, як кожны з сяброў і сябровак Рады галасаваў за тую ці іншую прапанову і ці прымаў ён удзел у пасяджэннях наогул.

Топ самых актыўных дэлегатаў і дэлегатак (прымалі ўдзел у больш чым 90% галасаванняў):

  1. Арцём Брухан («Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»)
  2. Павел Мар’еўскі («Еўрапейскі выбар»)
  3. Іна Дабратвор («Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»)
  4. Рыта Гаціх («Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»)
  5. Надзея Крывашанава («Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»)
  6. Аляксей Міхалевіч («Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»)

Такія справаздачы — важны крок да палітычнай адказнасці і адкрытасці выбарчых працэсаў. Любы беларус можа ацаніць, якой пазіцыі прытрымліваўся канкрэтны палітык ці фракцыя ў спрэчных пытаннях. Гэта дапамагае выбаршчыкам больш свядома фармаваць свой запыт да дэмакратычных сіл і кантраляваць працу тых, каму яны даверылі свой голас.

Азнаёміцца з поўнай табліцай галасаванняў можна па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца