Прапануйце вашы ідэі ці сваю экспертызу іншым камандам.  З падтрымкай ментараў — экспертаў у распрацоўцы лічбавых прадуктаў і сферах грамадзянскай супольнасці, будзем ствараць патрэбныя рашэнні ў сферы медыцыны, адукацыі, лічбавай дзяржавы і іншых важных для вас галінах. У новай Беларусі шмат што будзе лепш і па-іншаму! 

Хакатон пройдзе анлайн. Пры жаданні вы можаце браць удзел цалкам ананімна. 

Пераможцамі першага хакатону Каардынацыйнай рады ў партнёрстве з платформай Перамен сталі Skarga.Help і Рупар COVIDa. З дапамогай Skarga.Help беларусы ўжо адправілі тысячы скаргаў у дзярж.органы ў знак нязгоды на рашэнні ўлад. Рупар Covida збірае і расказвае сумленную інфармацыю пра захворванне ў Беларусі. 

Рэгістрацыя і інфармацыя пра хакатон Belarus Digital Future — па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца