«Амаль усё, што ставіцца Знаку і Калеснікавай – выдуманыя падзеі. Немагчыма даць паказанні пра тое, чаго ніколі не адбывалася».

За дзень да суда над сябрамі прэзідыума Каардынацыйнай рады Максімам Знакам і Марыяй Калеснікавай абаронцы Марыі і Максіма пракаментавалі ў інтэрв’ю Медиазоне «доказы абвінавачання». 

Парушэнні суправаджаюць гэту справу з самага яе пачатку. Першым парушэннем было адвольнае ўзяцце пад варту Знака, потым – паданне абстрактнага абвінавачання, якое не ўтрымлівае апісання дзеі, як таго патрабуе КПК, а значыць, пазбаўляе магчымасці абараняцца, – кажуць абаронцы Максіма Знака Яўген Пыльчанка і Дзмітрый Лаеўскі.

Адвакатамі Марыі Калеснікавай раней былі Максім Знак і Ілля Салей, але іх затрымалі па той жа справе амаль адначасова з самай Марыяй.

У кастрычніку Мінюст пазбавіў ліцэнзіі стаўшага яе абаронцам адваката Аляксандра Пыльчанку. Цяпер абаронцамі сяброў прэзідыума КР выступаюць два яго сыны – адвакаты Уладзімір і Яўген Пыльчанкі.

Нягледзячы на вялікі аб’ём матэрыялаў, абвінавачанне не мае дакладных і дастатковых доказаў вінаватасці, – кажа абаронца Марыі Калеснікавай Уладзімір Пыльчанка.

Што на дадзены момант вядома пра справу Максіма і Марыі – чытайце на Медиазоне.

Яшчэ навіны

Падзяліцца