Каардынацыйная рада на працягу паўтара месяца пасля публікацыі першай версіі Канцэпцыі прымірэння збірала каментары ад усіх зацікаўленых беларусаў. Стваральнікі Канцэпцыі апрацавалі прапановы і прадставілі новую версію, якая ўлічвае думку экспертаў і грамадства.

Канцэпцыя прымірэння адказвае на пытанне «Як пераадолець раскол паміж прадстаўнікамі дзяржаўных органаў з аднаго боку і беларускім грамадствам, бізнесам і працоўнымі калектывамі з іншай?». 

У Канцэпцыі Каардынацыйная рада прапануе:

— каго з дзяржаўных службоўцаў можна вызваліць ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці;

— выпадкі, якія трэба вырашыць, каб дасягнуць замірэння ў грамадстве;

шляхі ўрэгулявання парушэнняў;

— сітуацыі, у якіх немагчыма ўжыць працэдуру прымірэння.

Глядзіце адказы на пытанні і пераходзьце на сайт — там пададзеныя ўсе прапановы для аднаўлення законнасці ў грамадстве.

Яшчэ навіны

Падзяліцца