На мінулым тыдні Каардынацыйная Рада прэзентавала эканамічную праграму па выйсцю Беларусі з эканамічнага крызісу. Дэталі гэтай і іншых навін чытайце ў дайджэсце КР за тыдзень

Прадставілі праграму па выйсцю Беларусі з эканамічнага крызісу

21 кастрычніка на анлайн-прэс-канферэнцыі выступілі Алесь Аляхновіч — дарадца Святланы Ціханоўскай, сябра эканамічнай групы КР, Святлана Ціханоўская — лідар дэмакратычнай Беларусі, сябры Прэзідыума КР Павел Латушка і Вольга Кавалькова. Удзельнікі прэс-канферэнцыі прадставілі эканамічную праграму па выйсцю з крызісу і адзіны план па эканамічнаму развіццю Беларусі.

Адкрыты ліст эканамістаў да грамадства Беларусі

Прадстаўнікі эканамічнай групы КР і 55 вядомых беларускіх і замежных эканамістаў апублікавалі адкрыты ліст, у якім заяўляюць пра гатовасць распрацаваць план эканамічнай рэформы.

Поўны зварот чытайце на сайце.

Запусцілі раздзел «Дапамога» на сайце КР

Усе ініцыятывы дапамогі зараз сабраны ў адным месцы на сайце КР. Для зручнасці яны падзеленыя па групах: ініцыятывы для страйкоўцаў, пацярпелых, тых, хто мае патрэбу ў юрыдычнай кансультацыі. Звярнуцца за дапамогай стала яшчэ прасцей. 

Пачалі распрацоўку курса навучання мясцовых лідараў

Спецыялісты па камунікацыі і пытанням арганізацыі сходаў стварылі апытальнік. На яго грунце ініцыятыва «КОТГС» падрыхтуе навучальную праграму і кароткую інструкцыю па арганізацыі сходаў для мясцовых лідараў. Паўдзельнічайце ў апытанні, калі хочаце самастойна кіраваць сваім жыццём і краінай.

Прадстаўнікі КР узялі ўдзел у вэбінары Міжнароднага камітэта па Беларусі

22 кастрычніка дэпутаты Брытанскага і Еўрапейскага парламентаў, дыпламаты, прадстаўнікі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Міжнароднага валютнага фонду памяняліся думкамі з беларускімі спікерамі. Удзельнікі абмеркавалі ролю КР, канстытуцыйную рэформу ў Беларусі, план дзеянняў пасля 25 кастрычніка і эканамічнае антыкрызіснае развіццё. 

23.34

Супольна з нашымі партнёрамі запусцілі праект 23.34 па грамадскім расследаванні парушэнняў з боку міліцыі, звязаных з мірнымі акцыямі. Падзяліцеся спасылкай на сайт 23-34.net з тымі, каго затрымвалі. Так – вы дапаможаце зафіксаваць усе гісторыі.

Таксама актыўна працуюць ініцыятывы «КОТГС» і «Прафсаюз Анлайн». Мы працягваем дапамагаць ствараць органы мясцовага самакіравання і ўступаць у незалежныя прафсаюзы. 

Мы працягваем працу і ўпэўнена будуем новую Беларусь!

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu