Сёння стала вядома дата пачатку суда над сябрамі прэзідыума КР Максімам Знакам і Марыяй Калеснікавай.  Крымінальную справу па абвінавачанні Марыі і Максіма пачнуць разглядаць 4 жніўня. Справа будзе разгледжаная ў закрытым рэжыме.

 – Закрыты рэжым разгляду справы закрывае ў дадзеным выпадку ад грамадства не толькі змест абвінавачання, але і факт адсутнасці доказаў віны, гэтак як і факт адсутнасці злачынства, – каментуе былы адвакат Максіма Знака Дзмітрый Лаеўскі

Пасяджэнне разглядае суддзя Мінскага абласнога суда. Пачатак  ў 11:00 у будынку суда Мінскага раёна (вул. Маякоўскага, 119а).

Яшчэ навіны

Падзяліцца