Польшча, Літва і Германія адклікаюць сваіх амбасадараў з Беларусі. Амбасадары першых дзвюх краін ужо пакінулі нашу краіну, амбасадар Германіі з’язджае сёння.

«Дзякуй за салідарнасць з беларускім грамадствам. Вяртанне напазбежна ў двух варыянтах: альбо ўлада пойдзе на дыялог, альбо яны вернуцца ў новую дэмакратычную Беларусь», — пракаментаваў ад’езд частак дыпмісій сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Павел Латушка.

Выклік амбасадараў у свае сталіцы для кансультацый звязаны з дыпламатычным скандалам, які разгарэўся 2 кастрычніка, калі беларускі МЗС запатрабаваў у амбасад Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць працуючых у Беларусі дыпламатаў.

Яшчэ навіны

Падзяліцца