Мікіта Салавей нядаўна стаў сябрам Каардынацыйнай Рады.

«Я далучыўся да Каардынацыйнай Рады, бо мяркую, што ў бягучы момант у Рэспубліцы Беларусь назіраецца крызіс грамадскага даверу да дзейных органаў улады. Гэты крызіс, у спалучэнні з праблемай пандэміі COVID-19, істотна адбіваецца на стане грамадзянскай супольнасці, эканомікі, сістэмы аховы здароўя, адукацыі і іншых сферах нашага жыцця., Эскалацыя гвалту і зневажанне базісных правоў чалавека прыводзяць да ўсё большага расколу паміж членамі беларускага грамадства. Мая мэта – дапамагчы Рэспубліцы Беларусь як мага бязбольна выйсці з крызіснай сітуацыі з выкарыстаннем маіх прафесійных ведаў і кампетэнцый у сферы аховы здароўя і адукацыі».

Нагадаем, раней галоўны пазаштатны спецыяліст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама па інфекцыйных і паразітарных захворваннях, дацэнт кафедры інфекцыйных хваробаў БДМУ ўчора рэзка пракаментаваў словы Наталлі Качанавай, якая крытыкавала лекараў, што пратэстуюць.

Фота onliner.by

Яшчэ навіны

Падзяліцца