Пакаранне злачынцаў, лакдаўн, абавязковая вакцынацыя – прыклады, калі дзяржава мае права скарыстаць сваю ўладу, і, па сутнасці, ужываць гвалт. Гэта правілы, з якімі грамадзяне згаджаюцца, калі абіраюць урад.

Беларускія ўлады пераступілі бар’ер легітымнага гвалту.

Так – міліцыя можа ўжываць сілу, але не супраць мірных пратэстоўцаў.

Так – вайскоўцы могуць ужываць зброю, але не супраць няўзброеных грамадзянаў.

Нашы ўлады прыкрываюцца новымі вынаходствамі ў заканадаўстве, каб стварыць ілюзію законнасці ўжывання гвалту. На самай жа справе тое, што цяпер дзяржава робіць з беларусамі, – нелегітымны гвалт.

У гэтым відэа сябра КР, палітолаг Андрэй Ягораў тлумачыць, у якіх выпадках дзяржава мае права на гвалт і чаму дзеянні беларускіх праваахоўных органаў нельга апраўдаць.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu