На мінулым тыдні афіцыйны Ватыкан выступіў з каментарыем у падтрымку беларусаў: 

Найсвяты Прастол працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі, – сказана ў заяве.  –  Св. Прастол сочыць за крокамі, распачатымі рознымі дзеячамі, якія ўцягненыя ў падзеі, што адбываюцца ў краіне. Ватыкан застаецца адданым свайму абавязку спрыяць дасягненню дэмакратычных і мірных развязкаў у адказ на законныя патрабаванні беларускага народа.

Гэтую заяву патрэбна разглядаць не толькі як падтрымку дэмакратычнага руху, але і як зварот у адрас іншага палітычнага суб’екта, лічыць група КР “Хрысціянская візія”:

 – Для цяперашняй улады гэта ўдар “па балючых кропках”. Калі ватыканскі дыпламат Анту Йозіч прыязджаў у Беларусь, то ўлады дэкларавалі супрацоўніцтва паміж Ватыканам і афіцыйным Мінскам. Аднак пасля афіцыйнай сустрэчы Анту Йозіч наведаў у турме палітзняволеную каталіцкую верніцу Вольгу Залатар і ясна даў зразумець, што ў курсе рэальнай сітуацыі ў Беларусі. Гэта і завецца “ватыканскай дыпламатыяй”, – каментуе “Хрысціянская візія”.

У пятніцу група “Хрысціянская візія” зрабіла заяву ў падтрымку адхіленага ад кіравання Гарадзенскай епархіяй арцыбіскупа Арцемія.

Група  “Хрысціянская візія” вядзе маніторынг пераследаў па падставах, звязаных з рэлігіяй, падчас палітычнага крызісу ў Беларусі. Сачыць за дзейнасцю групы можна ў канале «Хрысціянская візія».

Яшчэ навіны

Падзяліцца