7 ліпеня Каардынацыйная рада правяла круглы стол «Беларуская эканоміка ў час і пасля палітычнага крызісу». Эксперты прадставілі аналіз бягучага эканамічнага становішча ў Беларусі і спрагназавалі, якія эканамічныя сцэнарыі чакаюць краіну пасля выйсця з палітычнага крызісу.

На мерапрыемстве выступілі прадстаўнікі эканамічнай групы КР — Дзмітрый Крук і Алесь Аляхновіч, сябра Прэзідыума КР Вольга Кавалькова, а таксама прадстаўніца працоўнай групы па бізнесе і заснавальніца бізнес-клуба Imaguru Таццяна Марыніч.

Васіліс Марагас, кіраўнік аддзела па перамовах аб суседстве і пашырэнні Еўракамісіі выступіў з дакладам «Падтрымка народа Беларусі і Комплексны план ЕС па падтрымцы дэмакратычнай Беларусі». 

Таксама на круглым стале абмеркавалі:

 – Бягучы стан палітычнай і грамадзянскай сфер у Беларусі;

–  Палітыку ЕС у дачыненні Беларусі: падтрымку, санкцыі і салідарнасць;

–  Кароткі агляд стану эканомікі Беларусі на 1 чэрвеня 2021 г.;

–  Праблемы і патрэбы прыватнага сектара эканомікі Беларусі;

–  План аднаўлення эканомікі Беларусі.

У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Еўрапарламента, прадстаўнікі амбасад Швецыі, Францыі, Латвіі, кіраўнікі міжнародных фондаў, палітычных дэмакратычных партый і таварыстваў

Група экспертаў у вобласці эканомікі КР засяроджваецца на эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, падтрымлівае сувязі з бізнесам і зацікаўленымі бакамі, а таксама з міжнароднымі арганізацыямі, публікуе дакладную інфармацыю пра беларускую эканоміку ў нацыянальных і міжнародных СМІ.

Яшчэ навіны

Падзяліцца