Супраць праваабарончага цэнтра «Вясна» завялі крымінальную справу. Людзей і арганізацыю, якая дапамагае ахвярам палітычных рэпрэсій, вінавацяць у арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, арт. 342 КК. 

Кіраўніка арганізацыі, праваабаронцу і сябра КР Алеся Бяляцкага ў 2011 годзе асудзілі на 4.5 гады пазбаўлення волі. Цяпер у зняволенні знаходзяцца чацвёра валанцёраў «Вясны».

Крымінальны пераслед у дачыненні «Вясны» груба парушае шэраг міжнародных пагадненняў, якія падпісала Рэспубліка Беларусь. 

У сваёй заяве прадстаўнікі «Вясны» патрабуюць ад улад:

  1. Спыніць крымінальны пераслед і вызваліць з-пад варты праваабаронцаў і валанцёраў ПЦ «Вясна», а таксама калегаў з «Офіса па правах людзей з інваліднасцю»
  2. Спыніць практыку арыштаў і судовага пераследу праваабаронцаў у Беларусі і гарантаваць магчымасць ажыццяўляць сваю законную дзейнасць. 

Прадстаўнікі Кааліцыі беларускіх праваабарончых арганізацый падрыхтавалі заяву ў падтрымку «Вясны» і звярнуліся да некалькіх спецдакладчыкаў: Спецдакладчыка па пытанні пра становішча праваабаронцаў, Спецдакладчыка ААН па Беларусі і Спецдакладчыка па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцый.

Яшчэ навіны

Падзяліцца