Святлана Ціханоўская і штаб Віктара Бабарыкі намінавалі сябра прэзідыума КР Максіма Знака на міжнародную прэмію імя Трар’е, адну з самых прэстыжных у вобласці праў чалавека.

Дзясяткі тысяч беларусаў даведаліся пра свае правы дзякуючы Максіму. Ён выходзіў у юрыдычныя стрымы і даступна расказваў, якія законныя метады ёсць у нас для абароны сваіх праў.

– Гэта не толькі выключны крок па абароне правоў і свабодаў грамадзянаў, але і асабістая мужнасць Максіма – ён ведаў, што за гэта ў кожны момант яго могуць арыштаваць, – адзначае Святлана Ціханоўская ў лісце ў аргкамітэт прэміі імя Трар’е.

З 9 верасня Максім Знак знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Ён прызнаны палітзняволеным і вязнем сумлення. 

Крыніца: Штаб Бабарыкі

Яшчэ навіны

Падзяліцца