Студэнцкія ініцыятывы іграюць істотную ролю ў пабудове вольнага грамадства. Ініцыятыва «Сумленныя людзі» запусціла асобны праект — «Сумленны ўніверсітэт». Падрабязней пра яго можна прачытаць тут. Пра тое, чаму гэта важна, чытайце ў нашым #голоссовета ад сяброў Асноўнага складу КР актывісткі Моладзевага блока Аланы Гебрамарыям і філасофкі Вольгі Шпарагі.

Алана Гебрамарыям

Можа здавацца, што студэнты — не першасная і не самая важная сацыяльная група, на якую трэба звяртаць ўвагу. Але насамрэч стагоддзі студэнты з’яўляліся тымі, хто першы адказваў на парушэнні свабоды, несправядлівасць і памылкі ўлады, распачынаўшы вядомыя гістарычныя змены ў краінах.

Зараз яны зноў у цэнтры рэвалюцыі надзеі, змагаюцца ва ўніверсітэтах і на вуліцах за свае правы, за дыялог з адміністрацыяй, ўладай і лепшую будучыню ў нашай краіне.

Студэнтамі беларускіх вну была створана пляцоўка па аб’яднанню ініцыятыўных груп, стачкамаў розных універсітэтаў @studenty2020. Там моладзь знаходзіць інфармацыйную, юрыдычную, псіхалагічную і іншую дапамогу, распрацоўваюцца сумесныя дзеянні, публікуюцца акцыі і патрабаванні. Гэтакі агульны рупар студэнцтва. І ім патрэбна ваша падтрымка і салідарнасць.

Таму, я лічу, добра, што ствараюцца новыя ініцыятывы як “Сумленны ўніверсітэт” і застаюцца першасна створаныя як “Студэнцкая ініцыятыўная група”. “Сумленныя людзі” з досведам працыі з рознымі дзяржаўныі органам маглі б добра дапамагчы студэнтам ў пабудове дыялогу з адмінстрацыямі вну і Міністэрствам Адукацыі,і дапамагаць у маніторынгу і зборы студэнцкіх кейсаў. Такія ініцыятывы павінны абменьвацца інфармацыяй, не перацягваць коўдру, а займацца скаардынаванымі дзеяннямі.

Толькі разам мы зможам стварыць установы адукацыі, дзе будзе камфортна камунікаваць студэнтам, выкладычкам і адміністрацыі, дзе будуць празрыстыя выбары, студсамакіраванні, свабода выказвання мерякаванняў і створаны ўсе ўмовы для развіцця свабоднага чалавека.

Вольга Шпарага

У сярэднія стагоддзіі, калі ўніверсітэты толькі нараджаліся, яны былі свайго роду зачыненымі карпарацыямі, што бароняць сваю самастойнасць ад замаху мясцовых улад. Так яны баранілі сваю аўтаномію. У дэмакратычных краінах другой паловы 20-га стагоддзя ўніверсітэты, на думку філосафа Карла Ясперса, сталі месцам пошуку праўды ў супольнасці даследчыкаў і студэнтаў.

Аднак для сучасных універсітэтаў па-ранейшаму важная аўтаномія, якая выяўляецца на розных узроўнях: ад права студэнтаў абіраць курсы до выбараў акадэмічнай супольнасцю рэктара. Гэты аўтаномны інстытут гэтак важны для сучасных дэмакратый, таму што менавіта ўніверсітэты з’яўляюцца галоўным месцам змагання за праўду. Гэта значыць, што ёсць простая сувязь паміж вольнымі дыскусіямі, без якіх праўда наўрад ці магчыма, і акадэмічнымі правамі і свабодамі, якія ствараюць саму прастору для гэтых дыскусій. Сумленны ўніверсітэт і павінен стаць мадэллю такой прасторы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца