18 верасня адбылася сустрэча спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана і лідара фракцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» Паўла Латушкі з віцэ-маршалкам Сейма Польшчы Пятром Сгажэльскім. Падчас сустрэчы было абмеркавана закрыццё грузавых памежных пераходаў з Беларуссю.

Было адзначана, што, нягледзячы на тое, што гэты крок — важны інструмент ціску на рэжым Лукашэнкі, які абмяжоўвае яго фінансавыя патокі, адначасова надзвычай важна захаваць пасажырскія зносіны. Гэта дасць беларусам магчымасць свабодна падарожнічаць у Еўропу, падтрымліваць кантакты і сувязі з суседнімі дэмакратычнымі краінамі.

Таксама падчас размовы было ўзнята пытанне вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута. Было адзначана, што партыя Пятра  Згажэльскага гістарычна мае шчыльныя кантакты з кітайскім бокам.

Віцэ-маршалак Згажэльскі пацвердзіў, што Польшча і яе партнёры ў Еўрасаюзе будуць працягваць падтрымліваць беларускія дэмакратычныя сілы і гатовыя да міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Яшчэ навіны

Падзяліцца