Арганізацыя Lawyers for Lawyers (L4L) з Нідэрландаў, якая займаецца падтрымкай рэпрэсіраваных адвакатаў, настойвае на патрабаванні спыніць пераслед і запалохванне адвакатаў у Беларусі, якія вядуць справы пра парушэнні праў чалавека і/ці палітычна адчувальныя справы.

L4L заклікаюць неадкладна вызваліць Максіма Знака з-пад варты, скасаваць хатні арышт Іллі Салея і аднавіць ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанкі, Людзмілы Казак і Сяргея Зікрацкага.

 – Гэтыя юрысты прадстаўлялі інтарэсы лідараў дэмакратычнага руху ў Беларусі і ў сувязі з гэтым падпадаюць пераследам, – перакананыя адвакаты L4L.

L4L адзначаюць, што ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі ААН, што закранаюць ролі юрыстаў, урады павінны забяспечыць умовы, каб абаронцы маглі выконваць свае прафесійныя функцыі без пераследаў і пагроз. Апроч таго, асоба адваката не павінна атаясамляцца са сваім кліентам ці дзеяннямі свайго кліента. Адвакаты, як і ўсе грамадзяне, маюць права на волю выразу думкі і ўдзел у публічным абмеркаванні пытанняў, што датычаць заканадаўства.  

Міжнародная супольнасць салідарная з беларускімі праваабаронцамі і шануе прафесіяналізм сваіх калегаў.

Яшчэ навіны

Падзяліцца