Чым жа яшчэ, як не поспехам нашай кампаніі «Хопіць карміць Орду», можна патлумачыць тэрміновыя патрабаванні дыктатара стварыць арганізацыі дзяржаўных «прафсаюзаў» на прыватных прадпрыемствах?

«Калі толькі да канца года прыватныя прадпрыемствы не створаць па вашых патрабаваннях прафсаюзных арганізацый, то гэтыя прыватныя прадпрыемствы будуць ліквідаваныя», – заявіў сёння былы прэзідэнт на сустрэчы з тым самым Ордам – кіраўніком дзяржаўных прафсаюзаў.

Так той, што ўтрымлівае ўладу, назваў ініцыятыву па выйсцю з прафсаюзаў Орды «дзейнасцю, скіраванай на разбурэнне дзяржавы». Мы не маглі і ўявіць сабе лепшага камплімента ад нелегітымнага кіраўніка.

Яго істэрычную рэакцыю можна зразумець – бо ўсяго за тыдзень дзяржаўныя прафсаюзы толькі праз анлайн-формы пакінула каля 1000 чалавек! А на Мінскім Трактарным Заводзе з пачатку жніўня ўжо больш за 4000 супрацоўнікаў вышлі з прафсаюза Орды! І гэтыя лічбы працягваюць расці.

Мы заклікаем усіх працаўнікоў: Хопіць карміць Орду! Выходзьце з дзяржаўных прафсаюзаў па спасылцы profbel.online ці праз чат-бот@ProfbelBot

Яшчэ навіны

Падзяліцца